Навучальны корпус на вуліцы Міра з прыбудовай (агульнай плошчай 2345 м²) выстаўляўся на аўкцыён у пяты раз, у чарговы — са зніжэннем кошту на 30 %. І быў прададзены за больш чым мільён рублёў адзінаму прэтэндэнту на пакупку — прыватнай арганізацыі з Оршы. Пра гэта паведамілі «Звяздзе» у «Віцебскаблмаёмасці».
Новаму ўласніку неабходна выканаць ахоўныя абавязацельствы, паколькі корпус 1917 года пабудовы з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ён стаў 21-м аб'ектам, прададзеным камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» у гэтым годзе. Усе папярэднія былі прададзеныя на аўкцыёне альбо за базавую велічыню (дзесяць аб'ектаў), альбо са зніжэннем цэны на 80 % (таксама дзесяць).
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskablmayomasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-oblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/prodazh