Беларуская чыгунка працягвае развіццё мабільных інструментаў лічбавых грузавых перавозак, паведамілі [1] ў прэс-цэнтры БЧ.
Для вырашэння задач лічбавай трансфармацыі, у рамках пераводу ўдзельнікаў перавозачнага працэсу на беспапяровыя тэхналогіі 7 красавіка 2021 года адбыўся ўвод у прамысловую эксплуатацыю новай версіі аўтаматызаванай сістэмы электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу (АС «Электронная перавозка») для мабільных прылад.
Новая мабільная версія АС «Электронная перавозка» мае пашыраны функцыянал:
Мабільная версія АС «Электронная перавозка» падтрымліваецца мабільнымі прыладамі пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android 5.0 і вышэй.
Асноўныя аперацыі, звязаныя з выкананнем крыптаграфічных і рэгістрацыйных функцый аўтаматызаваны, з доступам да іх праз QR-коды. Для падключэння да сервера АС «Электронная перавозка» дадатак выкарыстоўвае пратакол абароны транспартнага ўзроўню TLS з абавязковай аўтэнтыфікацыяй бакоў на базе сертыфікатаў адкрытых ключоў. Юрыдычная значнасць дакументаў, якiя ствараюцца дадаткам, пацвярджаецца электронным лічбавым подпісам на базе нацыянальных алгарытмаў Рэспублікі Беларусь.
Звяртаем увагу кліентаў чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь, якія маюць дзеючы дагавор з Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі на выкарыстанне дэсктопнай версіі АС «Электронная перавозка», што дадатковая аплата за выкарыстанне мабільнай версіі аўтаматызаванай сістэмы не збіраецца.
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/be/corporate/press_center/corporate_news/2021/04/belaruskaya-chygunka-raspratsavala-novuyu-versiyu-a-tamatyzavanay-sistemy-elektronnaya-peravozka-dlya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilnae-prykladanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/peravozki
[5] https://zviazda.by/be/tags/autamatyzavanaya-sistema