Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 29 сакавіка 2021 года нумар 27 зацверджана тыпавое палажэнне аб метралагічнай службе, паведамляе [1] Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Палажэннем вызначаны асноўныя задачы, функцыі і паўнамоцтвы метралагічнай службы дзяржаўнага органа; падначаленай дзяржоргану юрыдычнай асобы; юрыдычныя асобы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў дзяржуласнасці і перададзены ў кіраванне дзяржорганаў; юрыдычныя асобы, якія не належаць да падначаленых дзяржаўным органам юрыдычных асоб.
Згодна з дакументам, дзейнасць метралагічнай службы дзяржорганаў і названых юрыдычных асоб накіравана на забеспячэнне адзінства вымярэнняў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў, міжнароднымі дагаворамі Беларусі, правам Еўразійскага эканамічнага саюза.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhstandart
[3] https://zviazda.by/be/tags/metralogiya