Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб’яўляе акцыю сярод работнікаў сістэмы ведамства «Беларусь памятае! Мы памятаем!», паведамілі [1] БелТА ў Мінпрацы і сацабароны.
Будзе створана адзіная фотагалерэя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з ліку былых работнікаў, а таксама сваякоў работнікаў сістэмы міністэрства, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях.
«Праводзімая акцыя — гэта магчымасць пакінуць памяць будучым пакаленням аб героях, якія абаранялі краіну ад фашызму. Мы просім калег далучыцца да яе і ўнесці свой уклад у захаванне памяці аб ветэранах, іх бессмяротным подзвігу. Гэта важна для выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за гераічнае мінулае сваіх продкаў, а таксама для таго, каб не дапусціць скажэння падзей і вынікаў Вялікай Перамогі», — падкрэслілі ў Мінпрацы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minpratsy-stvoryts-fotagalereju-veteranau-vav-z-liku-bylyh-rabotnikau-i-ih-svajakou-98936-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotagalereya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0