Беларусь разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн да канца чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, перадае БЕЛТА [1].
«Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал. Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня», — сказаў Юрый Селіверстаў.
Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiyski-kredyt
[3] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/minfin