З пачатку года ў Савецкім раёне ўтрая павялічылася колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, інфармуе [1] Мінск–Навіны.
Так, аднаму жыхару раёна на «Viber» патэлефанавала дзяўчына, якая прадставілася работнікам «Беларусбанка». 46-гадовы мужчына адразу сказаў, што даўно не з'яўляецца іх кліентам, неабдумана згадаўшы назву банка, паслугамі якога карыстаецца ў цяперашні час. Неўзабаве яму зноў ператэлефанавалі і папрасілі назваць код з смс, які прыйшоў на мабільны тэлефон. Мінчанін паведаміў камбінацыю лічбаў, пасля чаго з яго банкаўскага рахунку былі спісаны больш за 70 тыс. рублёў. Ашуканцы актывіравалі доступ да інтэрнэт-банкінгу мужчыны.
— Апошнія некалькі гадоў не губляе актуальнасць вішынг — калі пацярпеламу тэлефануе нібыта работнік банка і паведамляе, што з яго аплатнай карты спісалі грошы, ці ж невядомыя спрабуюць ажыццявіць нейкія падазроныя аперацыі. Пад адной з гэтых прычын махляр спрабуе высветліць рэквізіты карты ці пашпартныя дадзеныя грамадзяніна, — кажа першы намеснік начальніка Савецкага РУУС Артур Каралёў.
— У ходзе такіх гутарак злачынец з дапамагой метадаў сацыяльнай інжынерыі, усяляк падладжваецца пад суразмоўца. Як правіла, першапачаткова яму вядомы толькі імя, прозвішча і нумар тэлефона патэнцыйнай ахвяры. І гэтага дастаткова! Далей ён проста развівае размову ў патрэбным кірунку.
Нажаль, многія вядуцца на хітрыкі махляроў. Даходзіць да таго, што пад іх чулым кіраўніцтвам грамадзяне ўсталёўваюць на свае смартфоны праграмы аддаленага кіравання і называюць зламыснікам паролі ўліковых запісаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bankiry-samozvanczy-obmanuli-minchanina-bolee-chem-na-70-tys-rublej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vishyng
[3] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/savecki-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminal