Расія правядзе тэхнічнае абследаванне Міжнароднай касмічнай станцыі і прыме рашэнне аб выхадзе з праекта з 2025 года, аб чым папярэдзіць замежных партнёраў, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
Як паведамілі ў апараце віцэ-прэм'ера Юрыя Барысава, тэрміны існавання станцыі даўно скончыліся, яе стан пакідае жадаць лепшага. «У апошні час усё часцей паступае інфармацыя аб тэхнічных няспраўнасцях. Каб пазбегнуць любых рызык у выпадку аварыйных сітуацый, неабходна правесці тэхнічнае абследаванне станцыі. І па выніках прымаць рашэнне і сумленна папярэджваць партнёраў», — сказалі ў апараце.
«І сумленна іх папярэдзіць аб выхадзе з МКС з 2025 года», — прывялі словы Юрыя Барысава ў эфіры праграмы Паўла Зарубіна «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1».
Пытанне мэтазгоднасці працягу ўдзелу Расіі ў праекце міжнароднай касмічнай станцыі абмяркоўвалася на нарадзе па космасе ў Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 12 красавіка.
Прэв’ю: NASA
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/tech/view/rossija-primet-reshenie-o-vyhode-iz-mks-s-2025-goda-po-itogam-obsledovanija-stantsii-437732-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mks
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kosmas