Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда» пройдзе 20 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА [1] ва ўстанове культуры.
Альбом «Напалеон Орда» з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі і выдавецтва «Беларусь». «У выданні сабрана і прадстаўлена 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак XIX стагоддзя. Многія з іх публікуюцца ўпершыню», — адзначылі арганізатары.
Падчас мерапрыемства пройдуць: сустрэча з удзельнікамі выдавецкага праекта і экспертамі; выступленне уступнага артыкула аўтара і складальніка выдання — намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы; выстава-прагляд выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстра архітэктурнага пейзажу. Дапоўняць выставу арыгінальныя лінагравюры Мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі.
Выдавецкая навінка адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам «Малы залаты фаліянт» у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».
Напалеон Орда — мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з самых вядомых майстроў архітэктурнага пейзажу: сярод яго акварэляў і графічных работ больш за 200 адлюстроўваюць куткі Беларусі. Найбуйнейшая Айчынная калекцыя літаграфій, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, стала асновай для шэрагу запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/albom-napoleon-orda-prezentujut-20-aprelja-v-natsionalnoj-biblioteke-437734-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/vydavectva-belarus-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/napaleon-orda
[5] https://zviazda.by/be/tags/ales-susha