Рэзідэнт «Сколкава» кампанія «Рапід БІЯ» сумесна з кампаніяй «Авівір» зарэгістравала першы ў Расіі экспрэс-тэст для выяўлення віруснейтралізуючых антыцелаў пасля вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе РБК.
Паводле даных распрацоўшчыкаў, для тэсту неабходна кропля крыві. Рэзультат вызначыцца праз 15 мінут, яго дакладнасць — 96 працэнтаў.
Прайсці тэсціраванне можна самастойна ў хатніх умовах. У камплект з тэстам уваходзяць: спіртавая сурвэтка, стэрыльны ланцэт, піпеткі для пераносу біяўзору.
Тэст карысны як перад вакцынацыяй, так і пасля для кантролю за ўтварэннем устойлівага імуннага адказу. Экспрэс-тэст таксама ўлоўлівае ўстойлівыя антыцелы IgG, што ўзніклі пасля хваробы.
У снежні генеральны дырэктар цэнтра «Вектар» Рынат Максютаў паведаміў, што арганізацыя распрацавала экспрэс-тэст-сістэму, дзякуючы якой можна выявіць антыцелы да каранавіруса ў тых, хто ўжо прышчапіўся супраць інфекцыі. Аднак гэты экспрэс-тэст пакуль не быў зарэгістраваны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna-ad-karanavirusa
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskaya-vakcyna-ad-karanavirusu