Пра інцыдэнт паведамілі [1] ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Ноччу на мабільны тэлефон участковага інспектара міліцыі патэлефанавалі жыхары аднаго з населеных пунктаў Маладзечанскага раёна. Занепакоеныя вяскоўцы распавялі, што па вуліцы ходзяць на выгляд нецвярозыя грамадзяне з грудным дзіцём на руках. Па паказаным адрасе выбылі праваахоўнікі, у тым ліку і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС.
У двары прыватнага дома міліцыянеры выявілі мужчыну і жанчыну з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення — бацькоў дзіцяці. Дзіцё знаходзілася ў доме, ляжала на матрацы ў халодным памяшканні — за ім нібыта даглядала бабуля, якая, як аказалася, таксама была п'яная. У доме назіралася антысанітарыя, прадукты для харчавання дзіцяці адсутнічалі.
Праваахоўнікі выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, якая шпіталізавала дзіцяці ў лячэбную ўстанову для абследавання і аказання неабходнай медыцынскай дапамогі.
Інспекцыя па справах непаўналетніх накіравала ў органы апекі і папячыцельства адпаведныя звесткі.
Дадзены інцыдэнт адбыўся на наступны дзень пасля вызвалення маці з месцаў пазбаўлення волі. Некалькі гадоў таму на рашэнне суда жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў на сына і дачку, таксама яна не раз была абвінавачаная ў бадзяжніцтве, злоўжыванні спіртнымі напоямі, нідзе не працавала.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/4078
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladzechanski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyanyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/inspekcyya-pa-spravah-nepaunaletnih-0