З названай даты ўводзяцца дадатковыя прыпынкі для пасадкі і высадкі пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у наступных транзітных цягнікоў:
Праезд названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Таксама ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі нагадалі, што грамадзяне Беларусі пры ўездзе на тэрыторыю Расіі абавязаны мець даведку пра абследаванне на каранавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней, чым за тры дні да даты пачатку паездкі. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў суправаджальных асоб), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена EAЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце.
Тыя грамадзяне Расіі, хто вяртаецца ў дадому з-за мяжы чыгуначным транспартам, павінны запоўніць анкету на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а па прыбыцці — прайсці на працягу трох каляндарных дзён лабараторнае даследаванне на COVID-19 метадам ПЦР і размясціць вынік на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг. Да атрымання вынікаў абавязкова захаванне рэжыму ізаляцыі па месцы жыхарства (знаходжання).
Падчас руху ў Рэспубліку Беларусь замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем маючых дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, таксама павінны мець названы вышэй медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік ПЦР-тэсту на COVID-19.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, правілах і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[2] https://zviazda.by/be/tags/kaliningrad
[3] https://zviazda.by/be/tags/prypynki
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka