У ходзе правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска назіраецца стабілізацыя яе якасці па даследуемых арганалептычных і хімічных паказчыках, паведамляе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
Па мікрабіялагічных паказчыках вынікі доследных спроб таксама адпавядаюць паказчыкам бяспекі, устаноўленых гігіенічным нарматывам. У санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска адзначылі, што вада можа быць выкарыстана ў пітных мэтах.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sanepidsluzhba
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vada
[4] https://zviazda.by/be/tags/vadapravod