Прыезд у Брэст старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёра Аляксея Волкава быў звязаны з прафесійным святам і рабочымі пытаннямі.
Разам з калегамі, ветэранамі службы Аляксей Аляксандравіч найперш накіраваўся ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Старшыня Дзяржкамітэта ўсклаў вянок да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў. Ён адзначыў, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня вераломнага нападзення Германіі на Савецкі Саюз, і нашым абавязкам па-ранейшаму з’яўляецца захаванне памяці пра подзвіг дзядоў і прадзедаў.
Кіраўнік экспертнага ведамства таксама выразіў упэўненасць, што ў Год народнага адзінства, абапіраючыся на слаўныя традыцыі і назапашаны вопыт, судовыя эксперты будуць і надалей паспяхова вырашаць прафесійныя задачы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Камітэтам судовых экспертыз
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sudovyya-eksperty
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc