Беларуская чыгунка і АТ «Укрзалізныця» распрацавалі і ўзгаднілі дакумент, які рэгламентуе ўзаемадзеянне пры арганізацыі электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі міжнародных зносінаў, якія курсуюць паміж Беларуссю і Украінай, паведамляе сайт [1] украінскага перавозчыка.
Украінскі бок ужо падпісаў пагадненне, на чарзе — падпісанне з беларускага боку. Пасля гэтага і з пачаткам аднаўлення міжнароднага пасажырскіх чыгуначных зносін паміж краінамі пасажыры змогуць купляць квіткі на цягнікі з Украіны ў Беларусь і назад анлайн.
«Пасля падпісання пагаднення бакамі пасажыры будуць ажыццяўляць паездкі ў паведамленні з Рэспублікай Беларусь па электронных праязных дакументах без звароту ў білетную касу», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага боку.
Прэв'ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/passazhiry-smogut-priobretat-zh-d-bilety-dlya-poezdok-iz-ukrainy-v-belarus-onlajn/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki