Алея ў гонар Года народнага адзінства з'явілася сёння ў Слаўгарадзе. У яе закладцы прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае [2] БелТА.
Памятная алея размясцілася ў мікрараёне Маладзёжны, які будуецца. Побач знаходзіцца сучасны дзіцячы садок. Як распавяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, месца для закладкі алеі было выбрана не выпадкова. «Раён малады і працягвае будавацца. Зараз тут узводзіцца новы 20-кватэрны дом. Шмат маладых і шматдзетных сем'яў, — адзначыла яна. — У нас працягваюцца тут работы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый».
Удзельнікі мерапрыемства высадзілі амаль 140 туй.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/regions/view/alleja-v-chest-goda-narodnogo-edinstva-pojavilas-v-slavgorode-438581-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/aleya
[5] https://zviazda.by/be/tags/slaugarad
[6] https://zviazda.by/be/tags/god-narodnaga