У Магілёве прэзентаваны ўнікальны бібліяграфічны паказальнік «Успомнім усіх пайменна. Удзельнікі Магілёўскай абароны 1941 года». Выданне прысвячаецца 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў 1941 годзе, паведамілі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна.
Гэта першая спроба абагульніць і сістэматызаваць звесткі пра абаронцаў Магілёва і вобласці з воінскіх падраздзяленняў і атрадаў народнага апалчэння.
— У выданні змяшчаецца інфармацыя аб 4774 удзельніках абароны, якія змагаліся на тэрыторыі вобласці, а таксама прадстаўлены дакументы за 1941–2020 гады, — удакладняе магілёўскі краязнаўца, аўтар тэксту і ўкладальнік Тамара КАЛІНІНА. — Выданне з'яўляецца данінай памяці і ўдзячнасці ўдзельнікам абароны нашага краю і будзе добрым дапаможнікам гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам, бібліятэкарам, усім, хто займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі і цікавіцца гісторыяй роднага краю.
«Аналагаў выданню, зробленаму на рэгіянальным узроўні, у нашай краіне сёння няма!», — такую адзнаку зрабіў рэцэнзент кнігі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар МАРЗАЛЮК.
Кніга выйшла ў выдавецтве «АмеліяПрынт» пры фінансавай падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/vydanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakazalnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/vayna