Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Першамаем.
Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі найлепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэтую традыцыю як даніну павагі пакаленням, што здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Працягваем пачаты імі адзіна правільны і правераны часам шлях да росквіту роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы — карпатлівай, сумленнай і стваральнай.
За апошнюю чвэрць стагоддзя мы шмат чаго дасягнулі: навялі парадак на зямлі, зрабілі выдатныя дарогі, захавалі і мадэрнізавалі вытворчасці, узвялі ўласную атамную станцыю. Пабудавалі чыстую, утульную, камфортную краіну.
Перакананы, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня.
Шчыра жадаю беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pershamay
[5] https://zviazda.by/be/tags/1-maya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne