Апублікаваны дадзеныя за першы квартал 2021 года, інфармуе [1] Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
За студзень-сакавік 2021 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання вырас на 5,3%, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля 1,5 млрд. долараў ЗША.
Беларускае харчаванне ў студзені-сакавіку пастаўлялася ў 88 краін свету (за той жа перыяд 2020 года — у 83 краіны).
Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расію, павялічыўся на 0,4%, у краіны Азіі і Акіяніі — на 70,1%, ЕС — на 38,4%, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 82,6%, краіны Афрыкі — на 78,3%. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 87,7%. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 47,8%.
Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 0,3%, ялавічыны — на 10,3%, каўбасных вырабаў і гатовых вырабаў з мяса — на 9,2%, рыбы і рыбнай прадукцыі — на 15,6%, яек — на 48,6 %, бульбы — на 15,3%, масла рапсавага — на 70,3%.
Спасылкі
[1] https://www.mshp.gov.by/news/f67d2ce842f83bbe.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystyka