Звыш тысячы вядомых кампаній з усяго свету прынялі ўдзел у XIX Шанхайскай міжнароднай выставе аўтамабільнай прамысловасці, дзе было прадстаўлена 1310 аўтамабіляў, 128 з іх паказалі ўпершыню ў свеце. Агульная колькасць наведвальнікаў выставы склала 810 тысяч чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Шанхайскі аўтасалон — 2021, тэмай якога было абрана «Прыняцце пераменаў», прыцягнуў асаблівую ўвагу з боку розных галін вытворчасці. Мерапрыемства прадэманстравала ўсебаковае аднаўленне эканомікі і рост Кітая пасля паспяховай барацьбы з пандэміяй, павысіла давер сусветнага аўтамабільнага рынку, а таксама забяспечыла паскарэнне Кітая ў пераходзе ад буйной аўтамабільнай краіны да аўтамабільнай звышдзяржавы. «Глабальная індустрыя вытворчасці зараз перажывае нябачаныя за стагоддзі перамены», — заявіў кіраўнік Шанхайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Чжоў Міньхаа.
— Рынак аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі стаў цэнтрам сусветнай увагі, разумныя аўтамабілі праклалі новы шлях трансфармацыі, навукова-тэхнічныя прадпрыемствы пашырылі магчымасці аўтамабілебудавання, а тэхналогія аўтаномнага кіравання стала тэмай усеагульнай цікавасці ў галіне, — адзначыў ён.
«Шанхайскі аўтасалон спадзяецца пабудаваць двухбаковы мост, які дазволіць прадпрыемствам з замежным капіталам трапляць у Кітай, а кітайскім прадпрыемствам «выходзіць па-за межы», — дадаў Чжоў Міньхаа.
Прэв'ю: gazeta.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya