Прызавы фонд французскага турніру $ 115 тыс, паведамляе [1] БелТА.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (92-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-125.
Сёння ў 1/8 фіналу беларуска перамагла ў двух партыях славенскую тэнісістку Тамару Зіданшэк (80-й) — 7: 6 (7: 3), 6: 3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 42 хвіліны. У матчы за выхад у паўфінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (84-е). У першым раўндзе Аляксандра Сасновіч абыграла французскую тэнісістку Тэсу Андрыянафітрыму (257-е) — 7: 5, 0: 6, 7: 5.
Лепшая беларуская тэнісістка, сёмая ракетка планеты Арына Сабаленка ў паўфінале турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 2,5 млн эўра сёння ўвечары згуляе з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай, якая займае 41-е месца ў рэйтынгу WTA.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/aleksandra-sasnovich-vyshla-v-chetvertfinal-turnira-v-sen-malo-440350-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/sen-mala
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-sasnovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport