У Савеце Рэспублікі прайшла рабочая нарада па падрыхтоўцы мерапрыемстваў VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Цяпер у верхняй палаце парламента вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы мерапрыемстваў VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі». Нагадаем, што правядзенне форуму запланавана ў перыяд з 29 чэрвеня да 1 ліпеня ў Маскоўскай вобласці.
На чарговым пасяджэнні, якое адбылося на гэтым тыдні, абмяркоўваліся ключавыя пытанні, якія датычацца арганізацыі правядзення секцый форуму, іх напаўнення і зместу, фармату і месцаў правядзення.
У нарадзе ўзялі ўдзел службовыя асобы міністэрстваў і іншых дзяржаўных органаў, а таксама асобных рэспубліканскіх арганізацый. У далейшым работа ў гэтым кірунку будзе працягвацца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/viii-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii