Прэміяй Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны 124 школьнікі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, і 90 педагогаў, якія іх падрыхтавалі. На выплату прэмій выдзелена 101,2 тысячы рублёў. Пра гэта “Звяздзе” паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Жыхары Віцебшчыны стабільна сярод лепшых.
У бягучым навучальным годзе 234 школьнікі з пятнаццаці рэгіёнаў вобласці прынялі ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Камандай Віцебскай вобласці заваявана 124 дыплома. Гэта — першае месца сярод абласцей, другое месца пасля Мінска (127 дыпломаў).
На трэніровачных зборах па падрыхтоўцы да заключнага этапу алімпіяды працавалі сто выкладчыкаў з пяці ВНУ Віцебскай вобласці, а таксама Мінска, 56 лепшых педагогаў школ і гімназій. Праведзена 2960 гадзін вучэбных заняткаў.
Найбольшая колькасць дыпломаў атрымалі прадстаўнікі: Віцебска — 70, Наваполацка — 14, Аршанскага раёна — 12.
12 мая ў канцэртнай зале «Віцебск» запланавана ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва.
Аляксандр Пукшанскі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adoranyya-dzeci
[2] https://zviazda.by/be/tags/premii
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc