Кур’ёзны эпізод адбыўся пасля матчу 6-га тура чэмпіянату Румыніі паміж «ЧФР Клуж» і «Акадэмік Клінчэні» (1:0).
The amazing video of the day in Romania.
CFR's bus forgot midfielder Hoban at the stadium in Clinceni. pic.twitter.com/JyMBIgafNA [1]— Emanuel Roşu (@Emishor) May 6, 2021 [2]
Аўтобус «Клужа» з’ехаў са стадыёна, забыўшыся забраць аднаго з гульцоў каманды — 38-гадовага паўабаронцу, экс-гульца зборнай Румыніі Авідыу Хоба.
Футбаліст спачатку спрабаваў бегчы за аўтобусам, размахваючы рукамі, аднак яго не заўважылі. Аўтобус працягнуў рух, а Хоба дастаў тэлефон, каб патэлефанаваць. У гэты момант яго падабраў аўтамабіль, які праязджаў міма і затым, верагодна, дагнаў аўтобус.
Відэа ў Twitter апублікаваў журналіст Эмануэль Расу.
Спасылкі
[1] https://t.co/JyMBIgafNA
[2] https://twitter.com/Emishor/status/1390356244834226188?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuryoznyya-vypadki
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/rumyniya