Заявіла генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко, перадае [1] БелТА.
У шэрагу краін ёсць вопыт правядзення масавай імунізацыі насельніцтва ў прышчэпачных пунктах (на стадыёнах, у гандлёвых цэнтрах і інш.). Па словах Вольгі Мычко, магчыма, такая кампанія будзе праводзіцца і ў Беларусі.
— Мы да гэтай сітуацыі рыхтуемся. Праходзіць праца па адборы валанцёраў, па дадатковым навучанні аказання першай дапамогі, ацэнцы стану пасля атрымання прышчэпкі. Па сутнасці гэта яшчэ адзін вялікі кавалак працы, — сказала яна.
Таксама абмяркоўваецца распрацоўка буклетаў, відэаролікаў, віктарын і іншых інтэрактыўных метадаў інфармавання.
Разам з тым Вольга Мычко заўважыла, што БТЧК у першую чаргу клапоціцца аб пажылых людзях, людзях з інваліднасцю, большасць з якіх не ўмее карыстацца тэлефонамі, не ўваходзіць у інтэрнэт.
— Мы выдатна разумеем, што COVID-19 — гэта не спрынт, гэта сапраўды марафон. І мы ведаем, што ні за год, ні за два гэтая сітуацыя не вырашыцца. Таму вялікія надзеі менавіта на вакцынацыю і стварэнне сур’ёзнай імуннай праслойкі сярод насельніцтва, каб мы былі абаронены ад гэтай інфекцыі, - рэзюмавала генеральны сакратар БТЧК.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bokk-gotovit-volonterov-na-sluchaj-vaktsinatsii-naselenija-ot-covid-19-v-privivochnyh-punktah-440499-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/btchk
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/aficyyna