Акцыя прымеркавана да Дню Перамогі, Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі.
Падчас яе студэнцкім атрадам будуць прысвоены імёны Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, а ў гонар 80-годдзя гераічнай абароны Брэста і Брэсцкай крэпасці — імёны яе абаронцаў. У 2021 годзе патрыятычная акцыя будзе рэалізавана ў некалькі этапаў. Пасля фарміравання кожнага студэнцкага атрада яго байцы вывучаць біяграфіі герояў, гісторыю іх подзвігаў, а затым калегіяльна прымуць рашэнне, чыё імя будзе насіць атрад. Падчас трэцяга працоўнага семестра хлопцы і дзяўчаты працягнуць даследчую дзейнасць, вывучаць і збяруць новыя факты з жыцця гістарычных асоб. Важнай прыступкай праекта стануць дабрачынныя працоўныя мерапрыемствы па аказанні дапамогі ветэранам вайны і працы, добраўпарадкаванні мемарыялаў, помнікаў, абеліскаў, стаянак партызанскіх атрадаў, брацкіх магіл у месцах дыслакацыі атрадаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-dzyarzhaunaga-gerba-i-dzyarzhaunaga-scyaga-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna