За гэтыя сродкі плануецца прафінансаваць рамонт у цэнтры, абнавіць мэблю ў сталовай, інфармуе [1] БелТА.
Адпаведную пастанову аб аказанні спонсарскай дапамогі прынялі прэзідыўмам БПРЗ у адказ на зварот, які паступіў ад гэтай дзяржаўнай установы аховы здароўя.
Дапамога аказана ў рамках мерапрыемстваў галіновага прафсаюза, прысвечаных Дню Перамогі.
Штогод у ўстанове стацыянарную дапамогу атрымліваюць каля 2,5 тыс. пацыентаў. Усяго за перыяд з 1994 па 2019 гады ў цэнтры прайшлі рэабілітацыю 72 414 чалавек, з іх 44 955 — ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у тым ліку 4 470 інвалідаў), 23 290 — члены сем'яў ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 2462 — члены сем'яў загінуўшых.
Сродкі бязвыплатнай дапамогі разам са сродкамі рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца клінічнаму цэнтру па Дзяржінвестпраграме на 2021 год, дазволяць у выніку забяспечыць пацыентам самыя сучасныя ўмовы для знаходжання і лячэння.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/profsojuz-medikov-napravil-br10-tys-tsentru-po-reabilitatsii-voinov-internatsionalistov-v-vitebske-440611-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/centr-pa-reabilitacyi-voinau-internacyyanalistau
[4] https://zviazda.by/be/tags/bprz
[5] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka