Пад вокнамі палкоўнікаў у адстаўцы Васіля Сяргеевіча Мічурына і Івана Ільіча Кустава гралі ваенныя аркестры, паведамляе [2] тэлеграм-канал Міністэрства абароны.
Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыехаў у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта, каб павіншаваць з Днём Перамогі Васіля Сяргеевіча Мічурына. Ветэран зараз знаходзіцца на лячэнні. Канцэрт для Васіля Сяргеевіча пад вокнамі медыцынскага цэнтра даў узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл, артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл, павіншаваць ветэрана прыехалі курсанты і афіцэры.
Імправізаваны канцэрт прайшоў і пад вокнамі Івана Ільіча Кустава. Герой і яго жонка павіталі армейскіх артыстаў і музыкаў з акна, таксама прынялі асабістыя віншаванні ад Міністра абароны.
Напярэдадні свята падарункі для Васіля Сяргеевіча і Івана Ільіча перадаў Аляксандр Лукашэнка.
Зараз у Беларусі жывуць усяго два Героя Савецкага Саюза — гэта Васіль Сяргеевіч Мічурын і Іван Ільіч Кустаў.
Фота Уладзіміра БЛІНАВА і Яна ГАРБАНЮК, Ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://t.me/modmilby