Руслан Пархамовіч абмеркаваў з рабочымі важнасць гістарычнай памяці і шляхі павышэння эфектыўнасці прадпрыемства, інфармуе [1] БелТА са спасылка на прэс-службу «Нёмана».
— Важна не забываць, якім коштам далася Вялікая Перамога. Бо дзякуючы нашым дзядам і прадзедам, іх мужнасці і адвазе мы жывем у выдатнай міралюбівай краіне. Наш абавязак — шанаваць іх памяць, ствараць і дзеяць на карысць Радзімы, за якую яны змагаліся, — падкрэсліў міністр.
Таксама ў ходзе дыялогу з работнікамі прадпрыемства абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца далейшага развіцця шклозавода ў складзе шкляного холдынгу і задач, якія стаяць перад калектывам.
— Стварыўшы шкляны холдынг, мы хочам у першую чаргу павысіць эфектыўнасць работы ўсіх прадпрыемстваў. Абраная стратэгія развіцця дазволіць кожнаму заводу холдынгу выйсці на новыя рынкі збыту і павялічыць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі, — адзначыў міністр. Ён дадаў, што сёння шклозавод «Нёман» упэўнена займае сваю нішу на рынку.. Прадукцыя, якая выпускаецца на прадпрыемстве, запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэта, на думку кіраўніка ведамства, сведчыць аб тым, што якасць і выкананне вырабаў са шкла і крышталю знаходзіцца на высокім узроўні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/parhamovich-vazhno-ne-zabyvat-kakoj-tsenoj-dalas-velikaja-pobeda-440620-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ruslan-parhamovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyoman-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc