З жадаючых вакцынавацца выстраілася вялікая чарга, перадае [1] «Мінск-Навіны».
Прымаць мінчан тут будуць штодня з 9:00 да 21:00. З адкрыцця і на працягу гадзіны будуць праводзіць ПЦР-тэставанне для тых, хто выязджаюць за мяжу. Затым запланавана ўборка і дэзінфекцыя, а пасля будзе ажыццяўляцца прыём на вакцынацыю.
З сабой неабходна мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу. Чалавека, які жадае атрымаць вакцыну спачатку агледзіць урач, які вызначыць, ці можна яе ўводзіць. Пасля атрымання прышчэпкі яшчэ на працягу паўгадзіны выкцынаваны будзе пад наглядам медыкаў.
У цэнтры працуюць спецыялісты Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Прышчапляюць тут расійскай вакцынай «Спадарожнік V».
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/ochered-s-momenta-otkrytiya-v-trcz-ekspobel-zarabotal-pervyj-czentr-vakczinaczii-protiv-covid-19/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik-v-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/trc-ekspabel
[5] https://zviazda.by/be/tags/covid-19