Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БелТА [1]паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з Днём Перамогі, цёпла павіншаваўшы адзін аднаго.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў, якія запланаваны да правядзення ў бліжэйшыя месяцы як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
У развіццё перамоваў Уладзіміра Пуціна з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які наведаў з візітам Маскву, бакі абмеркавалі сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ.
Прэзідэнты закранулі сітуацыю ва Украіне, а таксама імкненні гэтай краіны да цеснага ўзаемадзеяння з НАТА.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмяняліся думкамі аб унутранай сітуацыі ў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца і абмеркаваць існуючыя праблемы, якія стаяць перад краінамі.
Прэв’ю: БелТА.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-i-putin-proveli-telefonnyj-razgovor-dogovorilis-o-vstreche-v-blizhajshee-vremja-440750-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[4] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmovva
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/zona-adkaznasci-adkb