Паспяхова выступілі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы беларускія спартсменкі. На турніры ў Баку нашы грацыі заваявалі чатыры медалі.
У заключны дзень двойчы на п'едэстал падымалася Аліна Гарноська, паведамляе тэлеканал АНТ. [1] Яна заваявала серабро ў практыкаванні са стужкай, а таксама стала трэцяй у кампазіцыі з абручом. Бронзавыя медалі ў нашай каманды ў групавых практыкаваннях з абручом і булавамі. У першы дзень турніру, нагадаем, беларуская каманда стала трэцяй у мнагабор'і.
Фота: bga.by
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/belorusskie-gimnastki-privezli-srazu-chetyre-medali-s-ocherednogo-etapa-kubka-mira
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastackaya-gimnastyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-gracyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/turnir-u-baku