Завяршыць рамонт дваровых праездаў ў сталіцы неабходна да 1 чэрвеня. Выкананне гэтых работ нядаўна абмяркоўвалася на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Як удакладніў генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі, усе раённыя «Рэмаўтадор», якія сталі падрадчыкамі па выкананні такога рамонту, вядуць працы ў адпаведнасці з графікамі і выканаюць іх ва ўстаноўлены тэрмін.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч даручыў ГП «Гардарбуд» правесці маніторынг якасці рамонту дваровых праездаў.
— Трэба ацаніць якасць работ, выкананне тэхналогіі рамонту. Нельга дапусціць, каб бюджэтныя грошы траціліся на аплату няякасных работ, — сказаў Аляксандр Дараховіч.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-proveryat-kachestvo-remonta-dvorovyh-proezdov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dvor
[4] https://zviazda.by/be/tags/ramont
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-darahovich