12 мая калектыву Вялікага тэатра Беларусі быў прадстаўлены новы генеральны дырэктар. Ім стаў Вячаслаў Іванавіч Гарбузаў. Паведамілі [1] ў тэлеграм-канале тэатра.
Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Яўгенавіча Пятровіча, які ўзначальваў тэатр з лістапада 2019-га.
У 2002-2009 гадах ураджэнец Пружан і выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна (2003 г.) Вячаслаў Гарбузаў працаваў у БРСМ, з 2009-га — на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме, у тым ліку ва ўпраўленні культуры. Са снежня 2017-га быў гендырэктарам Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, піша [2] агенцтва «Мінск-Навіны».
Акрамя таго, Вячаслаў Гарбузаў ў 2011-м скончыў з адзнакай Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2019-м — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Спасылкі
[1] https://t.me/bolshoibelarus/9907
[2] https://minsknews.by/vyacheslav-garbuzov-stal-generalnym-direktorom-bolshogo-teatra-belarusi/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyachaslau-garbuzau