Спартсменка ўдзельнічала ў дысцыпліне сярод салістак у тэхнічнай праграме, паведамляе [1] БелТА.
Медаль спаборніцтваў, якія праходзяць у Будапешце (Венгрыя) ёй прынесла адзнака суддзяў 87,7173 бала. Перамагла ў дадзенай дысцыпліне праграмы ўкраінка Марта Федзіна — 91,8445 бала. Срэбра — у грачанкі Евангеллі Платаніоці — 89,2897 бала. У адвольнай праграме салістак беларуская спартсменка заняла чацвёртае месца — 90,2333 бала. Перамагла расіянка Варвара Субоціна — 96,4333 бала. Другое месца ў Марты Федзінай — 93,7000 бала. Грачанка Евангелля Платаніоці зноў стала бронзавым прызёрам — 90,8000 бала.
Спаборніцтвы па артыстычным плаванні працягнуцца ў сталіцы Венгрыі да 15 мая.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/vasilina-hondoshko-vyigrala-bronzu-che-po-artisticheskomu-plavaniju-440947-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/vasilina-handoshka
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-europy-pa-plavannyu