Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва зменяцца з 13 мая, паведамляе «Белнафтахім» [1].
«Вырабленая індэксацыя абумоўлена ростам сусветнай каціроўкі нафты. Сярэдняя каціроўка нафты за першую дэкаду мая склала 69,2 долара ЗША за барэль і вырасла ў адносінах да студзеня бягучага года на 26%. Гранічны максімальны ўзровень коштаў на маторнае паліва з пачатку года павялічыўся на 7%», — удакладнілі ў канцэрне.
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,84 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,94 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,16 руб., ДТ — 1,94 руб.
Спасылкі
[1] http://belneftekhim.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/azs
[3] https://zviazda.by/be/tags/ceny-na-benzin