З другога каляндарнага тыдня мая найбуйнейшы банк краіны павысіў працэнтныя стаўкі па зноў адкрытых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у замежнай валюце кірункам «Дзіцячы».
Цяпер гэты дэпазіт у доларах на 3 гады прадугледжвае фіксаваную стаўку ў 2,3 % гадавых, на 4 гады — 2,4 % гадавых, а на 5 гадоў — 2,5 % гадавых. Таксама з 7 мая павысіліся стаўкі на «дзіцячыя» ўклады з валютай у еўра. Праўда, стаўка ў дадзенай валюце вызначаецца на 1 % ніжэй.
За дэпазіт у еўра на 3 гады кліент атрымае 1,3 % гадавых, на 4 гады — 1,4 % гадавых, а на 5 гадоў — 1,5 % гадавых (фіксаваная працэнтная стаўка).
У Беларусбанку адзначылі, што самыя працяглыя дэпазіты адкрываюцца ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы» непасрэдна ва ўстанове банка. Уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў ад асоб незалежна ад роднасных адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга. Дэпазіт прадугледжвае магчымасць унясення дадатковых узносаў, штомесячную капіталізацыю працэнтаў і адкрыццё ўкладу на імя іншай асобы.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/tags/depazity
[3] https://zviazda.by/be/tags/depazitny-rahunak