Таргі пачнуцца 1 чэрвеня, паведамляе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Мінгарвыканкам.
На аўкцыёне можна будзе набыць тры ізаляваных памяшкання. На гэты год яны былі ўключаны ў каляндарны графік па ўключэнню ў гаспадарчы абарот аб’ектаў нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінска.
— Прадаўцом маёмасці і арганізатарам таргоў выступае Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці. На аўкцыён у першы дзень лета будуць выстаўлены памяшкання на вул. М. Багдановіча, 78-15Н (агульная плошча — 100,5 кв. м), вул. Даўгабродскай, 6 / 1-1Н (80,8 кв. м) і 6 / 1-2Н (133,1 кв. м). Пачатковы кошт гэтых аб’ектаў вагаецца ад 4,5 тыс. да 19,3 тыс. рублёў, — адзначыла намеснік старшыні камітэта «Мінскгармаёмасць» Святлана Нагорнава.
Заявы на ўдзел у таргах прымаюць да 27 мая ўключна па рабочых днях па адрасе: вул. К. Маркса, 39, каб. 6. Падрабязную інфармацыю аб таргах можна атрымаць па тэлефонах: 360-42-22, 365-48-36, альбо на сайтах www.minsk.gov.by і au.nca.by.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-aukczion-vystavyat-pervye-v-2021-g-izolirovannye-pomeshheniya-nahodyashhiesya-v-sobstvennosti-minska/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-neruhomasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam