XXXV чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту стартаваў у Будапешце, інфармуе [1] прэс-служба НАК Беларусі.
Першымі ў барацьбу за медалі ўступілі прадстаўнікі сінхроннага плавання і скачкоў у ваду. 17 мая пачнуць выступ плыўцы ў алімпійскім, 50-метровым, басейне.
Беларуская каманда адправіць на кантынентальны форум, які з’яўляецца важным стартам перад Гульнямі ў Токіо, дзесяць атлетаў: Ілля Шымановіч (50, 100, 200 м брасам), Мікіта Цмыг (50, 100, 200 м на спіне), Яўген Цуркін (100 в/с, 50 і 100 м батт), Віктар Стаселовіч (50 і 100 м на спіне), Рыгор Пекарскі (100 в / с, 50 м на спіне, 50 і 100 м батт), Арцём Мачэкін (50 і 100 м у/с ), Анастасія Каракоўская (50 і 100 м в/с), Анастасія Куляшова (50 і 100 м на спіне, 50 і 100 м на спіне), Аліна Змушко (50 м брас), Анастасія Шкурдай (100 і 200 м у/с , 50, 100 і 200 м на спіне, 50 і 100 м батт).
З 1993 года беларуская каманда заваявала на чэмпіянатах Еўропы 24 ўзнагароды, чатыры з іх залатыя. Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту ў Будапешце павінен быў адбыцца ў 2020 годзе, але з-за пандэміі каранавіруса быў перанесены.
Спасылкі
[1] https://www.noc.by/news/desyat-belorusskikh-atletov-vystupyat-na-che-po-plavaniyu-v-budapeshte/
[2] https://zviazda.by/be/tags/plavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/che-pa-plavanni-u-budapeshce
[4] https://zviazda.by/be/tags/nak-belarusi