Бізнесмены незаконна выкарыстоўвалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання, паведамляе [1] сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Акрамя таго, падчас праверачных мерапрыемстваў устаноўлены факты заніжэння выручкі, атрыманай ад пасажыраў за аказаныя паслугі таксі: калі вадзіцелі таксі атрымлівалі ад кліента аплату наяўнымі, то часта не выкарыстоўвалі таксометр, што таксама дазваляла прыніжаць памер падатковых плацяжоў. Па папярэдняй ацэнцы, шкода дзяржаве ў выглядзе нявыплачаных падаткаў перавысіў 2,2 млн. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да трох службовых асоб распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Як высветлілася, кіроўцам таксі ў дадатак да афіцыйнай зарплаты выплачвалі «у канверце» ад 50 да 300 рублёў у месяц, а касірам — не менш за 400 рублёў. «Шэрыя» выплаты пацягнулі нявыплату ў бюджэт падаходнага падатку i абавязковых плацяжоў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Спасылкі
[1] http://www.kgk.gov.by/ru/news-press-center-ru/view/vitebskaja-sluzhba-taksi-nedoplatila-v-bjudzhet-bolee-22-mln-rublej-111694/
[2] https://zviazda.by/be/tags/taksi
[3] https://zviazda.by/be/tags/kdk-vicebskay-voblasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/sproshchanaya-sistema-padatkaabkladannya