Культурная акцыя пройдзе ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі 15 мая.
Фестываль — ініцыятыва згаданай вышэй установы дадатковай адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Пра гэта паведамілі «Звяздзе» у арганізацыйным камітэце.
Ён прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэта адкрытая пляцоўка для культурнага абмену. Фестываль накіраваны на фарміраванне патрыятызму, умацаванне сувязяў паміж пакаленнямі, агульначалавечых каштоўнасцяў, нацыянальнай самасвядомасці. Адна з мэтаў — аб'яднаць маладое пакаленне і дарослых з дапамогай разнастайных відаў мастацкай творчасці.
У рамках праекта будзе арганізавана праца: тэматычных пляцовак піянерыі «Мы — будучыня Беларусі» і БРСМ — «Беларусь — крыніца натхнення», выстава народнай творчасці «Беларуская скарбніца», інтэрактыўная пляцоўка «Мая гістарычная спадчына» і гэтак далей.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/u-adzinstve-pakalennyau-sila-krainy