Міністэрства аховы здароўя апублікавала пералік арганізацый аховы здароўя, якія маюць права праводзіць лабараторныя ПЛР-даследаванні на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для тых, хто выязджае за межы краіны, з выдачай вынікаў на рускай і англійскай мовах. Пра гэта паведамілі [1] на сайце міністэрства.
Удакладняецца, што названыя лабараторыі праводзяць даследаванні на інфекцыю COVID-19 з перадачай вынікаў у сістэму «Падарожнічаю без COVID-19».
У прыватнасці, у Мінску і Мінскай вобласці правесці лабараторныя ПЛР-даследаванні на платнай аснове можна ў 17 лабараторыях, у тым ліку ў некаторых РНПЦ, бальніцах, цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. А, напрыклад, у Брэсцкай вобласці гэтыя паслугі прадастаўляюць цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ў Брэсце, Баранавічах і Пінску.
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by/ru/novoe-na-sayte/ptsr-issledovaniy-dlya-dlya-lits-vyezzhayushchikh-za-predely-respubliki-belarus/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/plr
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/myazha