Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 184 «Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектах былых ваенных гарадкоў». Дакумент выдадзены ў мэтах удасканалення парадку распараджэння такімі аб’ектамі ўзамен указа нумар 428 ад 17 жніўня 2010 года, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, падпісаным указам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектаў ваенных гарадкоў, размешчаных на іх тэрыторыі. Для забеспячэння празрыстасці працэдуры фарміравання такіх пералікаў устаноўлены крытэрыі, якія прымяняюцца пры гэтым.
Дзяржаўныя арганізацыі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць адносна невыкарыстоўваемых аб’ектаў былых ваенных гарадкоў, якія нямэтазгодна ўключаць у гаспадарчы абарот або зносіць.
Калі ў веданні або кіраванні дзяржаўнай арганізацыі знаходзяцца аб’екты былых ваенных гарадкоў, якія запланаваны да ўключэння ў абарот або зносу, па рашэнні мясцовых органаў улады такія арганізацыі могуць вызваляцца ад зямельнага падатку на занятыя гэтымі аб’ектамі ўчасткі на тэрмін да пяці гадоў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/usovershenstvovan-poryadok-rasporyazheniya-neprigodnymi-dlya-ekspluatacii-obektami-byvshih-voennyh-gorodkov
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaenny-garadok