Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ № 186 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г. Мінску», паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устаноўлены ўмовы будаўніцтва ў паўночнай частцы горада на тэрыторыі ў межах МКАД — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўскай — Цнянскага вадасховішча прыватнай кампаніяй «Рывэрсайд Дэвелапмент Холдзінгз Лімітэд» (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны Бераг».
Па ўказе ў складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб’екты і аб’екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай больш за 6 млн кв.м.
У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.
Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны ў 2021-2040 гадах. Інвестар накіруе на гэтыя мэты сродкі ў суме больш як Br10 млрд.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/investycyi