Фестываль нацыянальных культур Multi-Culti адбудзецца 15 мая ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі пры садзейнічанні Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
«У часы, калі магчымасці падарожжаў абмежаваныя, а цяга да даследавання свету непераадольная, на дапамогу прыходзіць наш фестываль. Multi-Culti — гэта свята музыкі і танца, дзе можна не толькі атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, але і паўдзельнічаць у серыі майстар-класаў па тэхніцы выканання бытавых танцаў і ігры на музычных інструментах», — распавялі ў палацы дзяцей і моладзі.
Удзельнікамі фестывалю, якія прадставяць на ім сваю культуру, стануць дарослыя і дзіцячыя калектывы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Карэі, Індыі, Іспаніі, Малдовы, Украіны, прадстаўнікі яўрэйскай і раманскай культур і многія іншыя.
Святочны канцэрт пачнецца ў 11:00, а з 12:30 запланаваны майстар-класы.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fetyval
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/tanec