Пра гэта сёння сказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, перадае [1] БелТА.
— Праблема жылля для студэнтаў актуальная заўсёды. Раней для вырашэння гэтага пытання па даручэнні кіраўніка дзяржавы была пабудавана студэнцкая вёска, якая часова палепшыла сітуацыю. Зараз бачым, што вучняў у горадзе становіцца з кожным годам усё больш, таму для забеспячэння іх жыллём праектуюцца чатыры студэнцкіх інтэрната, — сказаў Уладзімір Кухараў.
Адзін з аб’ектаў у бліжэйшы час пачнуць будаваць каля БНТУ. Да канца года таксама пачнуць будаўніцтва яшчэ двух інтэрнатаў, адзін аб’ект пачнуць узводзіць у пачатку 2022 года. Увод у эксплуатацыю трох інтэрнатаў плануецца ў 2022 годзе, аднаго — у 2023 годзе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/chetyre-studencheskih-obschezhitija-postrojat-v-minske-do-2023-goda-441318-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/studenckiya-internaty
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kuharau