Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 30-годдзем з дня ўтварэння Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр» МНС работнікаў, ветэранаў, а таксама ўсіх, хто ствараў, служыў і быў датычны да станаўлення гэтага атрада, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Прысвяціўшы сябе высакароднай справе, вы першымі прыходзіце на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Праяўленыя высокі прафесіяналізм, асабістая мужнасць і адвага ў ліквідацыі тэхнагенных аварый і наступстваў стыхійных бедстваў як у Беларусі, так і за мяжой стварылі імідж атрада, здольнага аператыўна і якасна вырашаць задачы любой складанасці, часам ва ўмовах павышанай рызыкі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кампетэнцыі асабістага складу заслужана пацверджаны міжнароднымі сертыфікатамі.
«Перакананы, што, з’яўляючыся неад’емнай часткай структур Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ і Корпуса сіл СНД, падраздзяленні атрада працягнуць умацоўваць традыцыі міжнароднай ўзаемадапамогі ў пераадоленні надзвычайных сітуацый», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам атрада спецпрызначэння «Зубр» здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховай і бяспечнай службы на карысць народа і сваёй Айчыны.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-s-30-letiem-so-dnya-obrazovaniya-respublikanskogo-otryada-specialnogo-naznacheniya-zubr-mchs
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/zubr