У перыяд часу з 15 па 17 мая супрацоўнікамі ДАІ Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі Р-30 Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае з мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму.
У працы супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Як інфармуе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў, і мець пры сабе прыборы фота- і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/autadaroga