Пасольства Беларусі ў Расіі на сваім сайце расказала пра абставіны аварыі [1] на Смаленшчыне, у якой пацярпелі 13 беларусаў, паведамляе [2] БелТА.
«Раніцай 15 мая ў Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці на 298-м км трасы М1 “Беларусь” адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам вялікагруза “Вольва” і мікрааўтобуса “Фальксваген”, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі УМУС Расіі па Смаленскай вобласці , сутыкненне адбылося па прычыне невыканання дыстанцыі кіроўцам фуры. У выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваны 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі дэпартамента аховы здароўя Смаленскай вобласці, усіх пацярпелых шпіталізавалі ў Сафонаўскую ЦРБ. Да працы прыцягнулі і спецыялістаў тэрытарыяльнага Цэнтра медыцыны катастроф пры Смаленскай абласной клінічнай бальніцы», — гаворыцца ў паведамленні.
На дадзены момант стан 10 пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двух — цяжкі, аднаго — вельмі цяжкі.
Пасольства Беларусі трымае сітуацыю на кантролі, знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі Расіі, вядзе працу па ўстанаўленні і інфармаванні сваякоў пацярпелых.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20210515/1621065247-u-dtz-z-mikraautobusam-pad-smalenskam-pacyarpeli-13-gramadzyan-belarusi
[2] https://www.belta.by/society/view/posolstvo-belarusi-v-rossii-rasskazalo-ob-obstojatelstvah-dtp-v-smolenskoj-oblasti-441428-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/smalenskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarusy
[6] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva-belarusi