Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадцэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Нядаўна выцінанка атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
З пачатку 2021 года ў Беларусі носьбітамі беларускага мастацтва выцінанкі з'яўляецца каля 100 майстроў, болей 20 з якіх жывуць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Найбольшае распаўсюджванне гэты від творчасці атрымаў у Бабруйску, Горках, Крычаве і Магілёве. Дзесьці выцінанкай займаюцца клубныя фарміраванні, дзесьці яе практыкуюць пры дзіцячых школах мастацтваў, а нехта займаецца ёй індывідуальна. Сярод майстроў Магілёўшчыны ёсць сапраўдныя прафесіяналы, якія ўдзельнічаюць у адукацыйных мерапрыемствах па навучанні тэхналогіі вырабу выцінанкі і папулярызуюць гэты від мастацтва на фестывалях, выставах, конкурсах міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў. Развіваецца і прапагандуецца гэты від народнай творчасці і ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам Святланы Адамовіч-Лункевіч.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vycinanka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vycinanki
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc