У Чылі 15 мая пачаліся двухдзённыя мясцовыя выбары і выбары ва ўстаноўчы сход. Як заявіў прэзідэнт Себасцьян Піньера, ад цяперашніх выбараў залежыць тое, па якім шляху развіцця краіна будзе ісці на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на агенцтва Сіньхуа.
Сваю заяву ў надзеі на актыўнасць выбаршчыкаў кіраўнік дзяржавы зрабіў пасля таго, як сам прагаласаваў на адным з выбарчых участкаў ва ўсходняй частцы Сант'яга.
На цяперашніх выбарах выбіраюць губернатараў 16 рэгіёнаў Чылі, мэраў і членаў муніцыпальных саветаў 346 гарадоў, а таксама 155 членаў Ўстаноўчага сходу, якім трэба будзе заняцца распрацоўкай новай Канстытуцыі.
Першапачаткова выбары павінны былі прайсці 10–11 красавіка, але з-за новай хвалі эпідэміі каранавіруса новага тыпу яны былі перанесены на 15–16 мая.
Прэв’ю: Government of Chile
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-chili-prohodjat-vybory-v-uchreditelnoe-sobranie-441539-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyli
[3] https://zviazda.by/be/tags/ustanouchy-shod
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary